Новости проекта
Отвечаем на ваши вопросы!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!
Голосование
Оцените наш сайт
Всего 180 человек

Методическая работа

Дата: 26 ноября 2014 в 16:03, Обновлено 12 ноября в 16:30
Автор: Черник Е. М.

               Методическая работа

     Кожнае прадпрыемства, каб выжыць і атрымаць поспех, мае патрэбу ў здаровым наборы асноўных перакананняў, якімі яно кіруецца ва ўсіх рашэннях і мерапрыемствах.

   Томас Уотсан          


 

  на 2018/2019 навучальны год

Метадычная  тэма:   “Рэалізацыя сучасных дыдактычных падыходаў у выкладанні вучэбных прадметаў” 

Асноўныя задачы метадычнай дзейнасці:

  1. ​інфармаванне педагагічных работнікаў аб нарматыўным, навукова-метадычным забеспячэнні адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах, навінках метадычнай літаратуры;
  2. актуалізацыя і паглыбленне прадметных ведаў настаўнікаў, удасканаленне методыкі выкладання прадметаў праз рэалізацыю сучасных дыдактычных падыходаў;
  3. удасканаленне адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах з улікам рэкамендацый па выніках рэспубліканскага маніторынгу якасці агульнай сярэдняй адукацыі, праведзеным Нацыянальным інстытутам адукацыі;
  4. уключэнне настаўнікаў у дзейнасць па засваенні спосабаў рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў выкладанні прадметаў, выхаваўчага патэнцыялу вучэбных і факультатыўных заняткаў;
  5. метадычнае суправаджэнне росту прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў і іх паспяховай атэстацыі;
  6. стварэнне інфармацыйна-метадычнай прасторы, якая спрыяльнае развіццю інфармацыйных камп’ютарных, вучэбна-метадычных, арганізацыйна-педагагічных і адукацыйных запатрабаванняў педагагічных кадраў;
  7. накіраванне дзейнасці педагогаў на рэалізацыю асноўных складальнікаў прадметнага зместу і прынцыпаў дыферэнцыраванага навучання ва ўмовах арганізацыі дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі;
  8. стварэнне умовы для актыўнага ўключэння педагогаў у эксперыментальную дзейнасць і рэалізацыю праекта “Апрабацыя вучэбных планаў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыіяк сродку праектавання індывідуальнай адукацыйнай траекторыі навучэнцаў ва ўмовах дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі”.

                       МЕТАДЫЧНЫ САВЕТ

   на 2018/2019 навучальны год

МЭТА: павышэнне эфектыўнасці адукацыйнага працэсу праз прымяненне сучасных падыходаў да арганізацыі метадычнай работы, бесперапыннае ўдасканаленне прафесійнага ўзроўню і педагагічнага майстэрства педагогаў

ЗАДАЧЫ:

  • каардынацыя дзейнасці метадычных фарміраванняў школы з улікам дыягнастычных запытаў і патрэбаў, накіраванная на развіццё метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу;
  • вызначэнне прыярытэтных напрамкаў метадычнай работы сістэмы адукацыі, падрыхтоўка рэкамендацыі па іх удасканаленні;
  • садзейянне пошуку і выкарыстанню ў адукацыйным працэсе сучасных дыдактычных падыходаў у выкладанні вучэбных прадметаў;
  • вывучэнне прафесійных дасягненняў педагогаў, вывучэнне і абагульненне эфектыўнага педагагічнага вопыту;
  • стымуляванне прафесійнай і грамадскай актыўнасці педагогаў.

Вядома, што выніковасць адукацыйнага працэсу залежыць ад колькасці, своечасовасці і якасці прафесійнай інфармацыі, якая паступае да педагога і  забяспечвае пастаяннае павышэнне яго прафесійнай культуры і кваліфікацыі. Важную ролю ў рэалізацыі гэтага накірунку дзейнасці адагрывае метадычны кабінет установы адукацыі.

МЕТАДЫЧНЫ КАБІНЕТ ШКОЛЫ 

Метадычны кабінет прызначаны для забеспячэння творчай работы настаўнікаў па сваім прадмеце, самаадукацыі і ўдасканалення педагагічнага майстэрства, а таксама для аналізу і абагульнення вопыту метадычнай работы, назапашанага ва ўстанове адукацыі. Змест і афармленне метадычнага кабінета павінны адпавядаюць патрэбам педагогаў. У кабінеце сканцэнтраваны інфармацыя для настаўнікаў па павышэнні прафесійнай кампетэнцыі, гадавы план, матэрыялы педсаветаў і семінараў, інфармацыйныя матэрыялы. Метадычны кабінет даступны для працы кожнаму педагогу школы. Кабінет абсталяваны неабходнай мэбляй і тэхнічным абсталяваннем для творчай і прадукцыйнай працы педагогаў.

Метадычны кабінет школы – гэта творчая педагагічная майстэрня, дзе педагог можа атрымаць практычную дапамогу. Кабінет павінен зацікавіць педагогаў да творчай дзейнасці, падахвочваць да ўдасканалення прафесійнага майстэрства. Прафесійная кампетэнтнасць педагога – галоўная ўмова якасці адукацыі і выхавання. З мэтай паспяховага вырашэння задач, звязаных з аказаннем метадычнай дапамогі педагогам, павышэннем іх кваліфікацыі і агульнага адукацыйнага ўзроўню ў кабінеце прадстаўлены сістэматызаваныя матэрыялы, якія адпавядаюць сучасным метадычным патрабаванням.

Эпіграфам метадычнай работы і дзейнасці метадычнага кабінета школы зяўляюцца наступныя словы: “Зацікавіць людзей працай – значыць рэалізаваць планы. Зацікавіць настаўнікаў у прафесійным развіцці – значыць надоўга забяспечыць поспех у развіцці ўсёй арганізацыі.” У адпаведнасці з дадзеным выказваннем будуецца праца метадычнай службы школы.  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.