Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Голосование
Оцените наш сайт
Всего 163 человека

Виртуальный методический кабинет

Дата: 16 сентября 2016 в 21:36, Обновлено 23 января в 11:18
Автор: Черник Е. М.

СІМВОЛІКА метадычнага кабінета.

 АДКРЫТАЯ КНІГА З ПЯРОМ  азначае вучэнне і мудрасць, жаданне ўдасканальваць свае веды на працягу ўсёй педагагічнай дзейнасці.

ВЯСЁЛКА з’яўляецца сімвалам радасці ад сумеснай працы; творчасці, натхнення, веры ў поспех.

 СОНЦА – гэта жыццё і свет. Сімвал азначае прагрэсіўнае развіццё нашага метадычнага кабінета. Прамяні сонца – гэта педагогі, якія прызваны несці ў жыццё свет ведаў.

   Віртуальны метадычны кабінет – гэта шматаспектнае інфармацыйна-адукацыйнае асяроддзе, арыентаванае на стварэнне неабходных умоў для павышэння творчага патэнцыялу і ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў.

Віртуальны метадычны кабінет  – гэта:

  магчымасць арганізаваць эфектыўную метадычную прастору для настаўнікаў, з доступам да неабходнай інфармацыі ў любы час сутак;

    аператыўная метадычная дапамога маладым спецыялістам;

  умова арганізацыі мабільнай метадычнай работы ўстановы адукацыі;

магчымасць прыняць актыўны ўдзел у віртуальных метадычных мерапрыемствах, прадставіць вопыт работы.

Дзейнасць віртуальнага метадычнага кабінета стварае рэальныя магчымасці пабудовы адкрытай сістэмы бесперапыннай адукацыі педагогаў, а аптымальны доступ да неабходнай інфармацыі ў любы час сутак робіць пазнавальную дзейнасць настаўнікаў больш эфектыўнай. Разнапланавая структура віртуальнага кабінета знаходзіцца ў пастаянным працэсе развіцця і папаўнення, дазваляе кожнаму настаўніку знайсці або сфарміраваць тую адукацыйную “нішу”, у якой ён найбольш поўна зможа рэалізаваць свае прафесійныя запыты і магчымасці. Фарміраванне віртуальнага банка нарматыўнай дакументацыі і вучэбна-метадычных матэрыялаў забяспечвае дапамогу ў працы з рознага роду дакументамі, спрыяе распаўсюджванню перадавога педагагічнага вопыту.

 У школе створана віртуальнае (закрытае) згуртаванне педагогаў школы.

У нашым віртуальным кабінеце прадстаўлены матэрыялы метадычных фарміраванняў, матэрыялы семінараў і педсаветаў, інфармацыйныя матэрыялы па атэстацыі, рэкамендацыі і памяткі для педагогаў школы, распрацоўкі вучэбных заняткаў і іншыя карысныя матэрыялы для педагогаў.

МЫ ЎПЭЎНЕНЫ:

там, дзе няма руху, няма і жыцця. Калі мы жадаем жыць у бурлівым патоку ХХІ стагоддзя, то нам патрэбна ўвесь час змяняцца і вучыцца.  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.